Пашыранага выкарыстання элементаў дыстанцыйнай адукацыі пакуль не прадугледжана, паведаміў Мінск-навінам начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Нагадаем, што з канца сакавіка частка ВНУ перайшла ў дыстанцыйны фармат праз пагрозу каранавіруса.

«Усе фактары і абставіны нам кажуць пра тое, што тыя меры, якія прадпрымаліся ў ВНУ вясной і ў ранейшых аб'ёмах, пакуль не патрэбныя. Нагадаю, што тады ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам быў зрушаны пачатак першых пар, разведзеныя па часу змены, адмененыя або перанесеныя ў іншы фармат лекцыйныя заняткі. Таксама пашырана ўжываліся дыстанцыйныя тэхналогіі. Пакуль на 1 верасня мы не бачым неабходнасці прыняцця гэтых мер. Але Міністэрства адукацыі і ВНУ, з улікам набытага вопыту ў мінулым вясновым семестры, гатовыя ў любы час скарэктаваць навучальны працэс. У тым ліку, калі спатрэбіцца, у бок больш шырокага выкарыстання анлайн-тэхналогій», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0