Жузэп Барэль, вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, заклікаў беларускія ўлады спыніць крымінальную справу супраць Каардынацыйнай рады і пачаць дыялог з апазіцыяй дзеля мірнага выхаду з цяперашняга крызісу, піша Радыё Свабода.

«Толькі мірны і дэмакратычны працэс можа забяспечыць устойлівыя рашэнні. Важна, каб беларускія ўлады забясьпечылі ўмовы і бясьпечную прастору для дыялогу. Каардынацыйная рада, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі розных частак беларускага грамадства, зьвярнулася да ўладаў з прапановай дыялогу, а ўлады адказалі адкрыццём крымінальнай справы. Робячы гэта, беларускія дзяржаўныя органы зноў вярнуліся да запалохвання, зыходзячы з палітычных матываў. (…) Мы чакаем, што беларускія ўлады спыняць крымінальную справу і замест гэтага будуць весьці дыялог з мэтай мірнага выхаду з цяперашняга крызісу пры поўным захаванні дэмакратычных і асноўных правоў беларускага народу», — заявіла Набіла Масралі, прэс-прадстаўнік Жузэпа Барэля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0