Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Максім Знак прыбыў у Следчы камітэт на допыт у якасьці сведкі па крымінальнай справе. Сюды прыйшлі людзі, каб падтрымаць сябраў Каардынацыйнай рады, але Знак папрасіў іх не стаяць, бо допыт можа зацягнуцца. Да СК таксама прыбыў лідар страйкавага камітэта МТЗ і член Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі, піша Tut.by.

Недалёка ад будынка Цэнтральнага апарата СК прыпаркаваныя два аўтазакі. Пад'езд да будынка перакрыты, ля будынка дзяжураць праваахоўнікі ў цывільным, тры аўтобусы і мікрааўтобусы.

Яшчэ да прыбыцця Максіма Знака да журналістаў падышоў супрацоўнік у цывільным і сказаў пакінуць тэрыторыю Цэнтральнага апарата СК.

— Тут ідуць вучэнні, пакіньце тэрыторыю рэжымнага аб'екта, - сказаў чалавек у цывільным. Якія вучэнні ўдакладняць ён адмовіўся.

Нагадаем, 20 жніўня генпракурор Аляксандр Канюк заявіў, што стварэнне і дзейнасць Каардынацыйнай рады накіраваны на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Па факце стварэння Каардынацыйнай рады завялі крымінальную справу па артыкуле «Заклікі да захопу ўлады»

Каардынацыйная рада: Калі нашы прапановы — злачынства, то ў краіне вялікія праблемы з законнасцю

Хто такая медыятар Лілія Уласава, якая ўвайшла ў кіраўніцтва Каардынацыйнай рады?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0