Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзіў в.а. дырэктара тэатра Валерый Грамада. Паводле яго слоў прычына прастою — «немагчымасць арганізацыі паказу спектакляў».

Дата сканчэння прастою не вызначана.

— Да спецыяльных распараджэнняў, - сказаў Грамада.

Увесь гэты час супрацоўнікі будуць атрымліваць 2/3 ад акладу. Будзе працаваць толькі адміністрацыя і аддзел рэалізацыі, які будзе займацца вяртаннем квіткоў.

Працоўны кодэкс Беларусі (частка 1, артыкул 34) вызначае пад прастоем «часовую (тэрмінам не больш за шэсць месяцаў) адсутнасць працы па прычыне вытворчага ці эканамічнага характару (выхад з ладу абсталявання, механізмаў, адсутнасць сыравіны, матэрыялаў, электраэнергіі і г.д.)».

Нагадаем, што 17 жніўня гендырэктар Купалаўскага Павел Латушка быў звольнены, а з раніцы 19 жніўня тэатр быў заблакаваны — супрацоўнікі і акцёры не могуць патрапіць у будынак. Учора, 20 жніўня, Валерый Грамада заявіў, што прычынай такой сітуацыі сталі афіцыйныя звесткі Мінздароўя аб наяўнасці каранавіруса.

Купалаўскі тэатр павінен быў адкрыць сезон сёння, 21 жніўня спектаклем «En souvenir de Шагал», прысвечаны Марку Шагалу. Ужо ўчора гэты спектакль быў адменены. На момант публікацыі на сайце тэатра паказана, што Купалаўскі павінен быў адкрыцца 25 жніўня спектаклем «Паўлінка».

Акцёры тэатра пацвердзілі TUT.BY, што плануюць сёння падаць заявы аб звальненні. Раней яны ўжо пісалі іх, пасля чаго іх завізаваў мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0