21 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі, паведамляе Белгідрамет.

Вецер пераменных кірункаў слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём складзе + 18..+ 24°C, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +25..+29°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер пераменных кірункаў слабы. Тэмпература паветра раніцай + 16..+ 18°C, максімальная днём + 20..+22°C, увечары +16..+19°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0