Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў праграме «Нічога асабістага» на АНТ паразважаў пра стан беларускай мовы.

Ён заявіў, што пераважная большасць насельніцтва на рэферэндуме назвала рускую мову роднай. Гэта двайны фэйк.

Па-першае, ніколі не праводзілася рэферэндумаў з такім пытаннем. Быў рэферэндум-1995 з пытаннем пра статус дзяржаўнай мовы. Парламенцкая асамблея АБСЕ зрабіла выснову, што ён не адпавядаў міжнародным нормам свабоднага і справядлівага галасавання.

Пытанне пра родную мову задаецца падчас перапісу насельніцтва. У 2009 беларускую мову назвалі роднай 53% насельніцтва.

Вынікаў за 2019 год яшчэ няма. Але старшыня Белстата Іна Мядзведзева заявіла, што лічбы папулярнасці беларускай мовы значна вышэйшыя за 10 гадоў таму.

***

Раман Галоўчанка: Спроба разгайдаць моўную тэматыку прадпрымаецца не ўпершыню. Але тут няма для яе глебы. Я не буду казаць пра вынікі рэферэндума, па выніках якога падаўляльная большасць насельніцтва назвала роднай мовай рускую. Ну, можа, не падаўляльная, але значная. У тым ліку я. Хоць я з вялікай павагай стаўлюся і да беларускай мовы. І на маёй кніжнай паліцы кнігі на беларускай мове займаюць больш за палову.

Марат Маркаў: Я вельмі паважаю людзей, якія ўмеюць размаўляць на прыгожай беларускай мове.

Раман Галоўчанка: Вось тут я пакаюся: не ўмею. На прыгожай гаварыць, літаратурнай. Мове, на якой размаўлялі Мележ, Быкаў, Караткевіч. Гэта звязана з тым, што ў побыце ўпітваецца ўсё ж ад асяродку. Тым не менш вяртаючыся да пытання, навошта гэта ўкідваецца — у Беларусі сапраўдная роўнасць моваў. … Дзяржава зрабіла дастаткова для папулярызацыі беларускай мовы. І для магчымасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?