Нядаўна былая супрацоўніца «Віталюра» Любоў Ермакова распавяла «Нашай Ніве», што ў кулінарыі крамы гатуюць з сапсаваных прадуктаў, а ў цэхах водзяцца мышы і тараканы. Цяпер Любоў даведалася, што «Віталюр» падаў на яе ў суд.

Чытайце: Работніца «Віталюра» паказала, з чаго гатуюць у кулінарыі. Крама: Праводзім праверку

«Сёння міліцыянт прынёс мне заяву ад «Віталюра» і ўзяў мае паказанні, — расказала «Нашай Ніве» Любоў. — У краме сцвярджаюць, што я іх зганьбавала і абылгала. 

Асабліва ім не спадабаўся артыкул «Нашай Нівы», у якой даецца назва крамы. Абвінавачваюць па арт. 9.2 КаАП і просяць пакараць мяне на 30 базавых велічынь (810 рублёў — «НН»). Далей справу адправяць у суд».

Любоў распавяла, што ўжо знайшла яшчэ аднаго кухара, які разам з ёй працаваў у цэху і таксама звольніўся. Ён гатовы быць сведкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?