Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч, які падчас выбарчай кампаніі быў даверанай асобнай Лукашэнкі, заявіў пра стварэнне Каардынацыйнага камітэта Народна-патрыятычнага руху Беларусі, паведамляе Радыё Свабода ў сваім тэлеграм-кагале.

Мэта новага руху — вырашэнне лёсу краіны ў прававым полі і недапушчэнне ўмяшаньня іншай краіны ў справы Беларусі. Захаванне Саюза з Расіяй і АДКБ Гайдукевіч назваў гарантыяй сувэрэнітэту Беларусі.

Дэпутат выступіў за скліканьне пазачарговай сэсіі парламента, змены выбарчага заканадаўства і Канстытуцыі з умацаваньнем ролі парламента.

«Народна-патрыятычны рух пачынае падрыхтоўку да любых магчымых у краіне выбараў — мясцовых, парламенцкіх і прэзідэнцкіх». — гаворыцца ў заяве Гайдукевіча.

Паводле яго, новы рух пачынае арганізацыю ўстаноўчых сходаў у рэгіёнах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0