Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Наша бачанне ў тым, што заходнія краіны не павінны прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Ім варта прызнаць Святлану Ціханоўскую адзіным легітымным лідарам, — сказаў ён у аўторак падчас відэаканферэнцыі, піша ТАСС.

«Расія прызнала Аляксандра Лукашэнку пераможцам на выбарах і павіншавала яго. Гэта тое, чаго заходнія краіны не павінны рабіць», — мяркуе ён.

Цапкала выйшаў у эфір з кіеўскага аэрапорта перад рэйсам у Варшаву. На яго думку, сітуацыю ў Беларусі не варта параўноўваць з падзеямі ва Украіне.

«Мы не можам параўноўваць сітуацыю ў Беларусі з Украінай. Ва Украіне сітуацыя ў нацыянальным, рэлігійным і культурным планах значна больш розная, — адзначыў экс-прэтэндэнт. — Людзі на усходзе і на захадзе Украіны галасавалі за розных лідараў. Вынікі ж выбараў у розных частках Беларусі аднолькавыя».

На пытанне аб магчымай рэакцыі Расіі на знешняе ўмяшанне ў справы Беларусі Цапкала адзначыў, што ў «Масквы ёсць геапалітычныя інтарэсы, і яна не хоча таго, каб войскі NATO з'явіліся каля Смаленска». «Расія ніколі гэтага нікому не дазволіць», - мяркуе ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0