Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Да 18:00 на цэнтральную плошчу Салігорска сталі прыходзіць мясцовыя жыхары з бел-чырвона-белымі сцягамі, паветранымі шарамі і плакатамі. Сярод іх — «Саша, калі любіш — адпусці», піша Tut.by.

Вядучы са сцэны сказаў, што пачынаецца «тэрміновы мітынг», і яшчэ раз агучыў патрабаванні да ўлады:

— адстаўка Лукашэнкі, правядзенне новых выбараў і тэрміновы адкрыты суд над карнікамі і садыстамі.

Гэтыя словы прысутныя прынялі на ўра. Асноўны парадак дня — сёння супрацоўнікі «Беларуськалія» абвясцілі пра страйк, днём праца ўсіх шахт была спыненая. Цяпер на плошчы прадстаўнікі страйкаму збіраюць подпісы, каб афіцыйна паведаміць кіраўніцтва пра страйк.

Са сцэны былі агучаныя шэсць галоўных патрабаванняў шахцёраў да ўлады:

— прызнаць выбары несапраўднымі;

— прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку і Лідзію Ярмошыну да адказнасці за злачынствы;

— вызваліць усіх палітвязняў, усе прысуды і рашэнні, вынесеныя ім, адмяніць;

— не дапусціць, каб тых, хто страйкуе, прыцягвалі да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці;

— каб банкі не спаганялі працэнты па крэдытах;

— захаваць дзеянне калектыўнага дагавора «Беларуськалія» да заканчэння тэрміну дзеяння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?