У 17.00 пачалася забастоўка медыкаў перад будынкам Міністэрства аховы здароўя. Неўзабаве да пратэстоўцаў выйшаў міністр Каранік.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Ён паведаміў прысутным, што зараз у бальніцах знаходзіцца 158 пацярпелых падчас акцый пратэсту, з іх трое — у цяжкім стане.

У сацсетках распаўсюджваецца жахлівая інфармацыя пра магчымае згвалтаванне дзяўчыны на Акрэсціна, з траўмай шыйкі маткі, міністр пракаментаваў гэтыя чуткі так: дзяўчыну яшчэ не знайшлі.

Неўзабаве міністр пад воклічы «Ганьба!» у службовым аўто пакінуў мірных пратэстоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0