На старонках праўладнай «Белай Русі» ў сацыяльных сетках масава сталі з'яўляцца заклікі прыйсці заўтра а 12-й на плошчу Незалежнасці ў Мінску «на мітынг салідарнасці».
«На ім збяруцца сілы, якія падтрымліваюць дзяржаўны курс. На мітынгу збяруцца ўсе тыя, каму дарагая Радзіма, хто супраць падзелу краіны на два супрацьлеглыя лагеры. Увогуле, з намі — уся канструктыўная Беларусь!» — бадзёра паведамляюць арганізатары.
Ад чытачоў «Нашай Нівы» прыходзяць паведамленні пра званкі дырэктараў школ настаўнікам, тыя прымушаюць удзельнічаць у мітынгу ў падтрымку прэзідэнта, што адбудзецца заўтра.
0
0
0
0
0
0