Сёння Беларусь развітвалася з Аляксандрам Тарайкоўскім, забітым сілавікамі падчас мірнага пратэсту. Мы выказваем спачуванні блізкім Аляксандра. І патрабуем правядзення следства па факце яго смерці, гаворыцца ў заяве Штаба Віктара Бабарыкі.

Мы патрабуем завядзення расследаванняў і крымінальных спраў па фактах прымянення гвалту з боку АМАПа, міліцыі, наглядчыкаў. Мы падтрымаем eсе ініцыятывы па зборы звестак аб гвалце і катаваннях для міжнародных судоў.

Вызваленыя з засценкаў зараз праходзяць новыя колы пекла з асведчаннямі. Людзям, якім суткамі не давалі нават вады і ўтрымлівалі па 50 чалавек у камерах на 4-х, раздаюць рахункі за ежу. Дзясяткі шпіталізаваныя. Дзясяткі зніклі, і сваякі не ведаюць ніякай інфармацыі пра іх. Тысячы застаюцца ў няволі. Суды без абаронцаў толькі на аснове хлуслівых пратаколаў, падпісаных сілавікамі. Ні да каго не пускаюць адвакатаў. Штодзённыя навіны пра крымінальныя абвінавачванні, ператрусы, арышты. Гэта наша рэальнасць.

Мы патрабуем вызвалення ўсіх затрыманых падчас выбарчай кампаніі і мірных пратэстаў, разбору і кампенсацый для пацярпелых ад самавольства ўладаў, абскарджвання рашэнняў судоў, адстаўкі і наступнага крымінальнага пераследу ўсіх адказных за прымяненне гвалту, а таксама ўсіх суддзяў, якія вынеслі несправядлівыя рашэнні. Мы патрабуем спынення ўсіх палітычна матываваных крымінальных спраў і неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных вязняў.

Мы не спынімся, пакуль у гэтай краіне не пераможа справядлівасць і закон для ўсіх!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0