Так цяпер выглядаюць кабінкі на выбарчых участках Беларусі, хоць выбары, паводле закона, у Беларусі праходзяць таемна.

Зніманне шторак з кабінак для галасавання робіць псіхалагічны ціск на выбарцаў. Людзі галасуюць з адчуваннем, што за імі сочаць.

Ніводны член выбарчай камісій, ніводны пракурор пакуль не выказаў публічнага пратэсту супраць такога парушэння выбарчай працэдуры. 

Шторкі знялі пасля таго, як беларускія айцішнікі стварылі сістэму «Голас» для паралельнага падліку галасоў. Задума двухступеневая. Па-першае, людзі галасуюць у ёй. Па-другое, яны фатаграфуюць свае бюлетэні, каб пасля гэтае галасаванне можна было праверыць. Фатаграфаваць бюлетэні закон не забараняе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0