У Гомелі затрымалі вядомага паліттэхноляга Віталя Шклярава, паведаміў вечарам 29 ліпеня тэлеканал АНТ. А 18 гадзіне ў тэлеграм-канале самога Шклярава з'явілася кароткае паведамленне: «Арыштавалі»​. Пра абставіны затрымання «Свабодзе» распавяла яго маці Ніна Шклярава.

Віталь Шкляраў стала жыве ў ЗША. Цяпер быў у Беларусі, бо ў Гомелі жывуць яго бацькі.

«Ён паехаў учора на рынак непадалёк ад дома, у шортах і футболцы — і знік. Яго схапілі, з Гомеля раздзетага завезлі ў Менск. Толькі вечарам мне патэлефанавалі, што ён затрыманы! Я ноч не спала, я не разумею — у чым справа? Калі ён паліттэхноляг, то што? Што ён мог зрабіць благога? Ён нікуды не ўвязваўся, інтэрв'ю ў яго ўсе стрыманыя… Я выхавала такога добрага, талковага, адукаванага сына — і цяпер пад старасць гадоў так павінна перажываць?» — плача маці Віталя.

Яна лічыць, што сын не здзяйсняў аніякага злачынства ці правапарушэньня.

«У яго нейкае злачынства? Яны проста баяцца яго! Я не разумею, у якой дзяржаве мы жывём! У мяне няма слоў. Гэта проста жах», — дадала маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?