Лукашэнка проста цяпер сабраў у Палацы Незалежнасці тэрміновую нараду з членамі Рады бяспекі, паведамляе тэлеграм-канал Пул першага.
Нагадаем, сёння ўлады Беларусі заявілі пра затрыманне 33 грамадзян Расіі, супрацоўнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.
«Я запрасіў вас для таго, каб разабрацца з гэтым, можна сказаць, надзвычайным здарэннем, якое здарылася сёння ноччу. Інакш яго не назавеш», — адзначыў Лукашэнка.
Ён папрасіў старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка больш дэталёва далажыць аб сітуацыі. «Я гляджу на рэакцыю расейцаў. Яны ўжо, апраўдваючыся, кажуць, што ледзь не мы іх самі сюды завезлі. Ясна, трэба ж неяк апраўдаць свае брудныя намеры. Таму вельмі прасіў бы, каб у гэтай сітуацыі і з гэтым фактам было усе вельмі адкрыта і сумленна. Калі гэта расійскія грамадзяне (а я так разумею, іх дапыталі), значыць, трэба звярнуцца неадкладна ў адпаведныя структуры Расійскай Федэрацыі, каб яны патлумачылі, што адбываецца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Асобнае даручэнне Лукашэнка таксама даў прэс-сакратару Наталлі Эйсмант: «Нам трэба звярнуцца да расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку Telegram-каналаў, каб яны, як Пуцін кажа, «пургу не гнали». Калі вінаватыя, трэба з гэтай сітуацыі выходзіць годна. Не вінаватыя — добра, у нас няма ніякіх мэтаў зганьбаваць блізкую нам краіну».
«Таму я хацеў бы, каб коратка далажылі мне аб сітуацыі і пра тое, што на сёння мы маем», — дадаў Лукашэнка.