У аўторак, 21 ліпеня, у Луцку, дзе мужчына захапіў аўтобус з пасажырамі, выключылі спадарожнікавае FM-вяшчанне, а таксама забаранілі журналістам весці анлайн-трансляцыі і стрымы, паведамляе грамадскае тэлебачанне Украіны.

«Нашы інжынеры выявілі, што FM-вяшчання няма. Хоць менавіта радыё працуе, мы выдаём сігнал. Але самі FM-перадатчыкі на вежы абясточаны», — сказаў член праўлення Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Дзмітрый Хоркін.

У луцкім філіяле Канцэрна радыёвяшчання, радыёсувязі і тэлебачання заявілі, што вяшчанне каналаў і FM-радыёстанцый на тэрыторыі Валынскай вобласці прыпынялі з-за захопу заложнікаў тэрарыстам з Луцка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0