church.by

church.by

Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый вызвалены ад абавязкаў рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

Гурыя вызвалілі ад абавязкаў кіраўніцтва Мінскай духоўнай семінарыяй у «сувязі з нарастаючым аб'ёмам працы па ўсіх напрамках, якія ўваходзяць у кампетэнцыю архіепіскапа».

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі, прыняў прашэнне ўладыкі Гурыя і вызваліў яго ад абавязкаў рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, выказаўшы яму сардэчную падзяку за шматгадовую працу па ўзначаленні духоўнай школы.

Выконваць абавязкі рэктара будзе прарэктар па навуковай працы Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі Аляксандр Слесараў. Новага кіраўніка навучальнай установы вызначаць на пасяджэнні Сінода БПЦ.

Чытайце таксама: Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый у рэанімацыі, падазрэнне на каранавірус

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0