Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад Рады бяспекі, паведамляе БелТА.

У склад Савета бяспекі ўключаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Іван Церцель, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Аляксандр Вальфовіч.

Выключаны са складу Рады бяспекі Станіслаў Зась, Леанід Анфімаў і Сяргей Румас. Пасады Рамана Галоўчанкі і Андрэя Раўкова выкладзены ў новай рэдакцыі — прэм'ер-міністр і дзяржаўны сакратар Рады бяспекі адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0