Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Слаўгарад наведаў «Блакітную крыніцу», паведамляе «Пул першага».
Лукашэнка пагутарыў з турыстамі, якіх сустрэў на крыніцы. Адна з іх расказала пра традыцыю, паводле якой цераз вадаём варта перайсці тры разы.
— У мяне ж дома такая. Калі-небудзь заедзьце, — звярнуўся Лукашэнка да наведвальнікаў крыніцы, а затым расказаў і пра гісторыю з'яўлення такога месца ў сябе на радзіме ў Александрыі.
У канцы ён дадаў, што «вось куды трэба прыязджаць ад пандэміі лячыцца».
0
0
0
0
0
0