Перанесены матч 18-га тура са «Славіяй», што меўся адбыцца ў Мазыры 18 ліпеня. Разам з матчам асноўных складаў перанесены і паядынак дублёраў. Дакладныя даты матчаў стануць вядомыя пазней, піша football.by.
Такім чынам брэсцкае «Дынама» прапусціць два туры запар. У мінулыя выходныя каманда павінна былі гуляць на сваім полі супраць «Слуцка». Але гульня была перанесена на 12 жніўня.
Прычына пераносу — успышка каранавіруса ў брэсцкай камандзе.
0
0
0
0
0
0