ТАСС
Пагаршэнне адносін Масквы і Кіева не звязана з «далучэннем Крыма» да РФ. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у эфіры праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Расія 1», піша ТАСС.
Тое, што ў нас адносіны сапсаваліся з Украінай, з Крымам у прынцыпе не звязана», — сказаў ён.
Пуцін выказаў упэўненасць, што «гэтая пена (негатыў у адносінах дзвюх краін) рана ці позна схлыне».
Прэзідэнт нагадаў храналогію падзей ва Украіне ў канцы 2013 і ў 2014 годзе. «Спачатку адбыўся дзяржаўны пераварот і захоп улады, і з гэтага моманту нашы погляды і шляхі з кіраўніцтвам Украіны сталі дыяметральна супрацьлеглымі, і мы з імі разышліся. Але толькі пасля гэтага Крым вярнуўся ў склад Расіі, а не наадварот», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
0
0
0
0
0
0