У сталіцы міліцыянер і мінак ноччу 11 ліпеня скокнулі ў Свіслач, каб выратаваць маладога чалавека, паведамілі ў МУС.

Супрацоўнікі сталічнага атрада міліцыі асаблівага прызначэння неслі службу па ахове грамадскага парадку на Зыбіцкай і каля 3:00 убачылі, як з парапета ў раку зваліўся малады чалавек і пачаў тануць.

Міліцыянер пераскокнуў цераз агароджу і паплыў да мужчыны. Следам на дапамогу ў раку кінуўся неабыякавы мінак. Сумеснымі намаганнямі тапельца выцягнулі з вады. На месца выклікалі медыкаў. Шпіталізацыя мінчуку не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0