Палітвязні Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік пасля вызвалення 9 ліпеня. Фота: spring96.org
У чацвер, 9 ліпеня, з СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску былі адпушчаныя палітычныя зняволеныя і вязні сумлення, якія праходзяць па так званай «справе Ціханоўскага», Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік. Іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Яны застаюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Цяпер Васіль і Уладзімір вяртаюцца дадому ў Гродна, паведамляюць праваабаронцы.
0
0
0
0
0
0