На Мсціслаўшчыне патанула 45-гадовая жанчына. Трагедыя здарылася 29 чэрвеня ў вадаёме каля вёскі Капачы. Загінулая адпачывала ля вады з кампаніяй, яны выпівалі. Жанчына вырашыла выкупацца і стала тануць, паведамляе mogilevnews.by.

Прыяцелі выцягнулі яе на бераг, але аказаць першую дапамогу не змаглі. Не стаўшы выклікаць «хуткую», яны пакінулі яе ля вадаёма і пайшлі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0