5 ліпеня хлопчык наступіў на дошку з цвіком каля меліярацыйнага канала ў Мазыры, паведамляе МНС.
8-гадовы хлопчык з сябрамі гуляў на полі і пры перасячэнні меліярацыйнага канала наступіў на дошку з цвіком і прабіў нагу наскрозь.
Ратавальнікі бензапілой абрэзалі дошку да неабходных памераў для транспарціроўкі дзіцяці ў бальніцу.
0
0
0
0
0
0