president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка ў тэлефоннай размове павіншаваў першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з 80-годдзем і запрасіў яго на саміт ЕАЭС у кастрычніку ў Мінску.
«Аляксандр Лукашэнка запрасіў Нурсултана Назарбаева, які таксама з'яўляецца ганаровым старшынёй Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, на саміт інтэграцыйнага аб'яднання, які пройдзе ў кастрычніку ў Мінску», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Кіраўнік Беларусі і першы прэзідэнт Казахстана дамовіліся сустрэцца ў найбліжэйшы зручны час.
Таксама Лукашэнка павіншаваў Назарбаева з «паспяховым пераадоленнем нядаўняй хваробы», — адзначаецца ў паведамленні.
0
0
0
0
0
0