Выбары прэзідэнта Ісландыі ўпэўнена выйграў дзейны кіраўнік краіны Гвюдні Ёўханесан, які ў 2016 годзе стаў самым маладым прэзідэнтам у гісторыі краіны з моманту атрымання незалежнасці ў 1944 годзе, паведамляе ісландскае тэлебачанне.

Ёўханесан атрымаў 92,2% галасоў, а яго супернік Гюрмундур Франклін Ёнсан — 7,8% галасоў.

Выбары прэзідэнта прайшлі ў Ісландыі 27 чэрвеня, у іх узяў удзел 168 821 жыхар астраўной дзяржавы. У Ісландыі 365 тысяч насельніцтва.

52-гадовы Ёўханесан, якi не належаў да нейкай палітычнай партыі, займае пасаду прэзідэнта Ісландыі з 2016 года. Прэзідэнт у Ісландыі выконвае, у асноўным, прадстаўнічыя функцыі, але ў яго ёсць права накладваць вета на прынятыя законы і склікаць рэферэндумы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0