Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас заявіў, што з-за эпідэміі каранавіруса новага тыпу COVID-19 могуць паўторна закрыць межы ўнутры Еўрапейскага саюза, паведамляе dpa.

«Нельга выключыць, што межы прыйдзецца зноў закрываць, калі інфекцыя ў адным рэгіёне ЕС будзе значна большай, чым у іншым», — заявіў Маас.

Ён таксама падкрэсліў, што ў выпадку другой хвалі эпідэміі, еўрапейскія краіны павінны мацней каардынаваць свае дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0