У СІЗА КДБ 25 чэрвеня сталі пускаць адвакатаў для сустрэчы з іх падабароннымі. Абаронца Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі паведаміў Tut.by, што змог наведаць свайго кліента. Высветлілася, што ў СІЗА, як і ў некаторых раёнах Мінска, ёсць праблемы з пітной вадой.

Па словах адваката, Віктар Бабарыка адчувае сябе нармальна, у яго ёсць спальнае месца. Праўда, ён усё яшчэ не атрымлівае ніякіх лістоў, хоць, па інфармацыі абаронцаў, такія лісты яму людзі пішуць.

Адвакат таксама адзначыў, што ў СІЗА КДБ з тых самых прычынах, з якіх у розных раёнах Мінска цяпер з кранаў ідзе вада, непрыдатная для піцця, ёсць праблема з пітной вадой.

— У Віктара Дзмітрыевіча мала пітной вады, і купіць яе ён не можа, паколькі грашовы перавод, які яму паступіў, па нейкай прычыне пакуль што нельга выкарыстоўваць. Мы шчыра спадзяемся, што адміністрацыя ізалятара зможа забяспечыць наяўнасць неабходнай колькасці пітной вады для ўсіх, уключаючы Віктара Дзмітрыевіча, — сказаў адвакат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?