13 красавіка ў Мінск з двухдзённым афіцыйным візітам прыбыў эмір Катара Хамад бен Халіф а-Тані.

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" яго сустракаў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі.

Сёння адбылася сустрэча госця з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас гутаркі кіраўнік Беларусі запрасіў катарскі бізнес да супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку і інвестыцыйнай.

***

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Катарам былі ўстаноўлены 16 студзеня 1996 года. У лютым 2001 года адбыўся візіт у гэтую краіну Аляксандра Лукашэнкі.

3 красавіка 2009 года прэзідэнт прыняў даверныя граматы новага пасла Катара ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Ахмада Сейфа аль‑Меададзі.

Беларусь і Катар актыўна супрацоўнічаюць у ваенна‑тэхнічнай сферы.

Катар з’яўляецца трэцім (пасля Расіі і Ірана) найбуйнейшым у свеце экспарцёрам прыроднага газу і буйным экспарцёрам нафты і нафтапрадуктаў; уваходзіць у Арганізацыю краін — экспарцёраў нафты.
21 кастрычніка 2008 года Расія, Іран і Катар дамовіліся стварыць арганізацыю краін — экспарцёраў газу.

Эмір Хамад бен Халіф а‑Тані, паводле версіі часопіса «Форбс», з’яўляецца адным з багацейшых манархаў свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?