Здарэнне адбылося 12 чэрвеня: у мясцовую бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены 59-гадовы майстар адной з арганізацый раёна, піша СК у сваім тэлеграм-канале.

Фота СК

Фота СК

Высветлілася, што перад рамонтам водаправода ён закурыў цыгарэту каля адкрытага каналізацыйнага люка, у выніку чаго адбылося ўзгаранне пароў газу.

Мужчына атрымаў апёкі розных частак цела. Ён працягвае лячэнне, пагрозы яго жыццю няма.

Праводзіцца праверка. Устаноўлена, што пацярпелы знаходзіўся ў момант здарэння ў стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0