flickr.com

flickr.com

За мінулыя суткі ў Латвіі не выяўлена новых выпадкаў захворвання на COVID-19, сведчаць звесткі Цэнтра прафілактыкі і кантролю захворванняў, піша Delfi.lv

За суткі ў Латвіі праведзена 695 тэстаў, за ўвесь час — 128 145.

У цэлым COVID-19 за ўвесь час (з сакавіка) выяўлены ў 1097 чалавек, выздаравелі — 845, памерлі - 28.

Вынікае, што ў Латвіі 581 выпадак на каранавірус на 1 млн чалавек. У Беларусі — 5 712 выпадкаў на 1 млн. Прычым у Латвіі робіцца 67 912 тэстаў на 1 млн, у Беларусі — 77 654.

А вось доля смяротнасці у Латвіі у два разы ніжэйшая за Беларусь: 15 выпадкаў на 1 млн, супраць 33 на 1 млн у нас. 

Усяго па дадзеных Нацыянальнай службы аховы здароўя Латвіі, зараз у шпіталях знаходзіцца сем чалавек з каранавірусам: у шасці пацыентаў стан сярэдняй цяжкасці, адзін чалавек у цяжкім стане. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0