Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 17:45 на аўтадарозе «Узда — Целякова — Гарбаты», паведамляе прэс-служба МУС.

46-гадовая кіроўца «Ровер 400» не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з маршруткай «Мэрсэдэс Спрынтар», ёй кіраваў 25-гадовы хлопец.

Жанчына і 41-гадовы пасажыр легкавушкі загінулі на месцы ДТЗ. Кіроўца і пасажыр мікрааўтобуса дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0