Паведамленне пра інцыдэнт у аэрапорце «Гомель» Гомельскага раёна паступіла ратавальнікам 14 чэрвеня ў 11:24, піша прэс-служба МНС.

Фота МНС.

Фота МНС.

Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, самалёт маркі ВЕ40, які належыць чэшскай авіякампаніі «Time Air», здзейсніў аварыйную пасадку.

Самалёт меўся выконваць рэйс «Прага-Гомель-Ціват». Як мяркуецца, падчас узлёту ў яго правы рухавік трапіла птушка, што і стала прычынай пасадкі. У выніку інцыдэнту пацярпелых няма. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0