Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 15 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 7 990 151 выпадак каранавіруса, памерлі 435 496 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 2 162 144 выпадкі каранавіруса, а памерлі 117 853 чалавекі, з іх 326 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 867,9 тысячы выпадкаў каранавіруса, 598 чалавек памерла ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 528,9 тысячы чалавек, 119 памерлі ўчора. 

Усяго ў свеце за 14 чэрвеня зафіксавана 123 786 новых выпадкаў каранавіруса.

За 14 чэрвеня памерлі ад каранавіруса 3258 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0