Прэтэндэнтка на пасаду прэзідэнта Ганна Канапацкая працягвае мачыць Віктара Бабарыку, не называючы яго імя. Яна перапошчвае ў сваім фэйсбуку допісы з прарасійскіх тэлеграм-каналаў і суправаджае сваімі каментарамі.

Ганна Канапацкая, фота Надзеі Бужан

Ганна Канапацкая, фота Надзеі Бужан

«Па колькасці дызлайкаў і адмоўных каментаў на маёй старонцы ў фэйсбуку можна дакладна вызначыць велічыню групы падтрымкі «чалавека Мілера» (Бабарыкі — «НН»), які не ад вялікага розуму наскочыў на свайго былога гаспадара і «сябра Пуціна» (Аляксандра Лукашэнку — «НН») па сумяшчальніцтве. Разам не шмат, усяго каля 80 чалавек. На ўсю нашу незалежную Беларусь. Хоць і наваліліся гуртам», — напісала Канапацкая.

Заадно яна патлумачыла свае словы пра Віктара Бабарыку. Нагадаем, раней экс-дэпутатку параўнала яго з педафілам, якому нельга працаваць у дзіцячым садзе.

«Я мела на ўвазе бясконцую наіўнасць і даверлівасць беларусаў, а не схільнасць да сэксуальных вычварэнняў аднаго з кандыдатаў у кандыдаты», — удакладніла Канапацкая.

Чытайце таксама. Канапацкая расказвае пра палітыку, заробкі і статус сэкс-сімвала апазіцыі. Гутарка Улада Швядовіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0