Гэта паведаміла мэр амерыканскага горада Лэнс Ботамс. Яна адзначыла, што не лічыць абгрунтаваным прымяненне паліцэйскімі зброі ў гэтым выпадку.

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу вечарам. Паліцэйскі застрэліў нецвярозага афраамерыканца Рычарда Брукса, які заснуў у машыне, з-за чаго іншыя аўтамабілі не маглі прыпаркавацца ля рэстарана. Паводле паліцыі, Рычард Брукс адабраў у паліцэйскіх электрашокер.

У канцы мая ў ЗША пачаліся масавыя пратэсты з-за гібелі ў Мінеапалісе афраамерыканца Джорджа Флойда ад рук паліцэйскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0