Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала РБК заявы, зробленыя Віктарам Бабарыкам. Ён назваў ператрусы, якія прайшлі ў банку 12 чэрвеня, рэйдарскім захопам.

Эйсмант адзначыла, што справы ў дачыненні да былых і цяперашніх супрацоўнікаў банка, у рамках якіх былі затрыманыя 15 чалавек, былі распачатыя «па сур'ёзных артыкулах» — аб легалізацыі сродкаў, здабытых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры і нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

«Канфіскаваныя велізарныя сумы грошай, каштоўныя паперы, золата, карціны. 15 чалавек затрыманыя. І чалавек, у якога вы бралі інтэрв'ю, можа быць, не ведае, — усе яны даюць прызнальныя паказанні. У тым ліку і супраць яго», — паведаміла Эйсмант РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0