Віктар Бабарыка ў інтэрв'ю РБК пракаментаваў затрыманне работнікаў і топ-менеджараў Белгазпрамбанка.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

— Я нават не ведаю, як гэта назваць. Гэта не проста кампанія застрашвання. Я цалкам падзяляю пазіцыю з прэс-рэліза «Газпрама» і Газпрамбанка. Гэта — рэйдарскі захоп, прычым з боку дзяржавы, які парушае не толькі ўнутранае заканадаўства, але і міжнародныя дамовы. Уся логіка таго, што адбываецца, падказвае, што гэта працэс, накіраваны супраць мяне. Ён закранае інтарэсы ўласнікаў, кліентаў, адбываецца абсалютнае бязмежжа, парушаюцца ўсе законы Беларусі па банкаўскай таямніцы ў дачыненні да людзей, якія нават не з'яўляюцца фігурантамі гэтых спраў. Застрашванне — гэта малая частка таго, што адбываецца, — сказаў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0