Адна з самых вядомых горных гарыл Уганды, па мянушцы Рафікі, была забітая. Чатырох чалавек арыштавалі, і ім пагражае пажыццёвае зняволенне або штраф у памеры $5,4 млн, калі яны будуць прызнаныя вінаватымі ў забойстве знікаючага віду, перадае Бі-бі-сі. 

Жывёла, якой, як мяркуюць, было каля 25 гадоў, была лідарам групы з 17 горных гарыл. Смерць Рафікі робіць групу нестабільнай, і ёсць верагоднасць, што яна можа распасціся, непакояцца ў парку. Да таго ж Нацыянальны парк Бвіндзі вельмі папулярны сярод турыстаў манавіта праз тое, што тут жывуць гэтыя рэдкія жывёлы. 

Арыштаваныя мясцовыя жыхары даказваюць, што гэта была самаабарона. 

Горныя гарылы знаходзяцца на мяжы знікнення: у свеце засталося ўсяго каля тысячы асобін. Яны таксама занесены ў Чырвоную кнігу. Рэдкія жывёлы жывуць толькі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Руандзе і Угандзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0