Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў працягнуць рэжым надзвычайнага становішча ў дачыненні да Беларусі, уведзены ў 2006 годзе, паведамляе «Голас Амерыкі».
Тэрмін дзеяння санкцый супраць Беларусі завяршаецца 16 чэрвеня 2020 года. Рэжым надзвычайнага становішча ў дачыненні да Беларусі прадаўжаецца яшчэ на год.
«Дзеянні і палітычныя ініцыятывы некаторых членаў урада Беларусі і іншых асоб, накіраваныя на падрыў дэмакратычных працэсаў або інстытутаў у Беларусі, парушэнні правоў чалавека, звязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі, і ўдзел у карупцыі працягваюць прадстаўляць сабой нехарактэрную і экстраардынарную пагрозу для нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі ЗША», — гаворыцца ў лісце Трампа.
0
0
0
0
0
0