Новы кіраўнік Міністэрства інфармацыі Ігар Луцкі заявіў у эфіры СТБ, што стратэгія яго ведамства ў сегменце інтэрнэту ў тым ліку будзе заключацца ў абмежаванні для насельніцтва інфармацыі, якая «шкодзіць дзяржаве».

«Стратэгія Міністэрства інфармацыі, на мой погляд, будзе заключацца ў тым, каб карэктаваць дзеянні сродкаў масавай інфармацыі для таго, каб забяспечыць, па-першае, давядзенне выразнай дзяржаўнай палітыкі і абмежаваць насельніцтва ад інфармацыі, якая наносіць шкоду дзяржаве», — сказаў Луцкі.

«Мы бачым, што ўжо цяпер, у перыяд важнай палітычнай кампаніі, адбываецца ў інтэрнэце, у сацыяльных сетках, на старонках сайтаў, на відэахостынгах. Можа камусьці здацца, што гэта нешта бяскрыўднае, але гэта вельмі сур'ёзна ўплывае на тое, што адбываецца ў краіне, і тое, як будзе развівацца краіна», — заўважыў ён.

«Забіць галаву вельмі проста, лічбавы шум досыць сур'ёзна ўплывае на розумы. Задача перш за ўсё дзяржаўных СМІ — разбураць гэты лічбавы шум і даносіць праўдзівую інфармацыю», — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0