flickr.com
Еўрапейская камісія хоча, каб усе краіны ЕС адкрылі свае ўнутраныя межы да канца чэрвеня, кажа камісар ЕС па ўнутраных справах Ільва Ёхансан, піша Yle.fi.
Прапанова аб адкрыцці ўнутраных межаў і спыненні кантролю на іх будзе ўнесена на разгляд краін-членаў Еўрасаюза ў сувязі з паляпшэннем сітуацыі з каронаэпідэміяй у многіх краінах.
Міністры ўнутраных спраў ЕС сёння абмяркуюць пытанне аб свабодным перамяшчэнні ўнутры ЕС і зняцці абмежаванняў на ўнутраны турызм.
Рашэнне аб адкрыцці знешніх межаў ЕС будзе прынята пазней.
0
0
0
0
0
0