Летась 17-гадовая берасцейка ў сацыяльнай сетцы падзялілася з хлопцам сваімі напаўаголенымі фотаздымкамі. Яшчэ праз некалькі месяцаў здымкі даслалі назад. Здымкі даслаў незнаёмец, які заявіў пра намер апублікаваць фатаграфіі, калі не атрымае 25 рублёў. Для пераводу грошай віртуальны суразмоўца скінуў нумар карты, аднак ліцэістка плаціць не стала і звярнулася ў міліцыю.

Шантажыстам аказаўся 16-гадовы жыхар Маларыцкага раёна, які растлумачыў, што несанкцыянаваны доступ да старонкі пацярпелай атрымаў яшчэ летась і тады ж запампаваў фатаграфіі з яе перапіскі. Выявы хлопец да нядаўняга часу захоўваў у сябе.

Падазраваны захапляецца анлайн-гульнямі, якія патрабуюць грашовых укладанняў. Калі яму спатрэбілася чарговая сума для працягу гульні, хлопец вырашыў скарыстацца фатаграфіямі і такім чынам зарабіць.

Распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0