Пра іх пісала The Guardian, а расійская «Афиша Daily» уключыла іх кружэлку у топ-10 альбомаў года. Іх рэлізіць лэйбл Івана Дорна, які лічыць, што такой музыкай мусіць ганарыцца ўвесь свет.
У студыі праграмы Belsat Music Live гурт грае свае абраныя трэкі, а таксама прэзентуе новы.
На канале ў YouTube можна паслухаць музычную частку праграмы. У поўнай жа версіі, якая размешчана ў суполках у Facebook і УКантакце, удзельнікі «Саюза» ў размове з Міраю Шульц распавядаюць пра гісторыю стварэння гурта, інструментальныя перспектывы развіцця і любімыя беларускія гурты.
Поўная версія тут:
УКантакце — vk.cc/auqoyb
Facebook — bit.ly/sayuzbml
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.