Два чалавекі загінулі 12 мая ў выніку сутыкнення двух Volkswagen Passat на МКАД, паведамілі ў Следчым камітэце.

68-гадовы мужчына за рулём аўто Volkswagen Passat B3 ехаў у раёне 33-га км знешняга боку МКАД і, беручы іншую паласу, урэзаўся ў Volkswagen Passat B5, які рухаўся ў тым жа кірунку. Ад моцнага ўдару па корпусе аўтамабіля першае аўто ўляцела ў металічную агароджу.

У выніку аварыі ад атрыманых траўмаў 70-гадовая пасажырка Volkswagen Passat B3 памерла на месцы здарэння. Пазней яе муж, які знаходзіўся за рулём аўто, памёр у бальніцы.

Праводзіцца праверка.

Праваахоўнікі просяць грамадзян, якія сталі відавочцамі аварыі альбо маюць нейкую інфармацыю аб ДТЗ, падзяліцца гэтай інфармацыяй па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0