Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук падзяліўся ўражаннямі ад наведвання мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», піша Tribuna.com
Фота Сяргея Гудзіліна
«Для нашых спартоўцаў … Яны сёння наведваюць гэты аб'ект, гэта павінна паслужыць для ўсіх спартсменаў ўсёй краіны, гэта павінна быць дадатковым матывам, каб яшчэ лепш трэніравацца, каб выступаць лепш на спаборніцтвах, каб у даніну памяці тым людзям, якія загінулі, праслаўляць нашу краіну і паказваць, якія мы ёсць сёння», — сказаў Кавальчук у эфіры «Беларусь 5».
Трасцянец — найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі, створаны немцамі ў наваколлі Мінска і чацвёрты па колькасці знішчаных вязняў сярод фашысцкіх канцлагераў Еўропы.
0
0
0
0
0
0