Чатыры сябры на Opel Zafira вярталіся з рыбалкі і ўрэзаліся ў аўтобус ля дыспетчарскай станцыі «Малінаўка», паведамляе ДАІ.

Аўтамабіль рухаўся па вуліцы Слабадской з боку вуліцы Рафіева ў напрамку вуліцы Ясеніна. 34-гадовы кіроўца няправільна выбраў хуткасць, з-за чаго машына вылецела на тратуар. З-за таго, што мужчына не паспрабаваў затармазіць, легкавік урэзаўся ў аўтобус «МАЗ», які заязджаў на дыспетчарскую станцыю.

Шафёр быў нецвярозы. Медыцынскі агляд паказаў у выдыханым паветры 1,9 праміле этылавага спірту.

На кіроўцу склалі некалькі пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0