Польскія навукоўцы з Паморскага навукова-тэхналагічнага парку распрацавалі калькулятар верагоднасці смяротнага выніку ў выпадку заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Аб гэтым паведамляецца на сайце навуковай арганізацыі.

Калькулятар, даступны анлайн, улічвае ўзрост, пол і наяўнасць чатырох хранічных захворванняў: гіпертаніі, дыябету другога тыпу, раку і сардэчна-сасудзістых праблем.

«Рызыка смерці ад COVID вельмі выразна залежыць ад ладу жыцця і звязаных з ім захворванняў, у тым ліку атлусцення, дыябету, гіпертаніі і іх ускладненняў», — распавёў галоўны распрацоўшчык калькулятара, доктар медыцынскіх навук Пётр Бандаш. Паводле яго слоў, смяротнасць сярод людзей без якіх-небудзь хранічных захворванняў складае менш за 1% выпадкаў са смяротным зыходам COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0